Тест: Дзеяслоў


Список вопросов


1. На якія пытанні адказвае дзеяслоў у неазначальнай форме?

1) што рабіць? што зрабіць?
2) што рабіла? што зрабіла?
3) што рабіў? што зрабіў?

2. Адзначце інфінітыў:

1) прачыталі
2) чытаюць
3) чытаць

3. Адзначце дзеяслоў незакончанага трывання:

1) прынеслі
2) напісалі
3) ідуць

4. Адзначце дзеяслоў закончанага трывання:

1) сустракалі
2) атрымалі
3) неслі

5. У якой форме дзеяслова можна вызначыць род?

1) у прошлым часе
2) у цяперашнім часе
3) у будучым часе

6. Адзначце дзеяслоў абвеснага ладу

1) прынясі
2) чытае
3) пайшоў бы

7. Адзначце дзеяслоў умоўнага ладу

1) адпачывай
2) вучыўся б
3) слухае

8. Адзначце дзеяслоў загаднага ладу

1) жывуць
2) няхай жывуць
3) дажывуць

9. Адзначце дзеяслоў, які ў форме 3-й асобы мн.л. цяп. ці буд.часу мае канчатак -юць:

1) пасвяціць
2) бяліць
3) чытаць

10. Адзначце дзеяслоў, які ўжываецца з канчаткам -аш у форме 2-й асобы адз. л. цяп. часу:

1) пісаць
2) залежаць
3) смажыць