Тест: Марфалогія, 7 клас


Список вопросов


1. Адзначце выпадак, дзе прыслоўе або блізказначнае яму слова пішацца разам:

1) (пад) вечар
2) (сям) там
3) (не)здарма

2. Адзначце выпадкі, дзе прыслоўе або блізказначнае яму слова пішацца разам:

1) апрануты (па) дамашняму
2) ісці (па) волі
3) вывучыць (на) памяць

3. Адзначце выпаак, дзе прыслоўе або блізказначнае яму слова пішацца разам:

1) глянуць у __ бок шашы
2) глянуць у __ бок лесу
3) расці па __ блізу

4. Адзначце выпаак, дзе прыслоўе або блізказначнае яму слова пішацца разам:

1) на_досвітку
2) пайсці на __ заўтра ў лес
3) у __ двух вучняў

5. Адзначце выпадак, дзе прыслоўе або блізказначнае яму слова пішацца разам:

1) зачыніць у __ шчыльную
2) на_жаль не выканалі
3) схапіў на_ляту

6. Адзначце выпадак, дзе прыслоўе або блізказначнае яму слова пішацца асобна:

1) гучала час_ад_часу
2) сустрэць па __ братэрску
3) магу як __ ніяк дапамагчы

7. Адзначце выпадак, дзе прыслоўе або блізказначнае яму слова пішацца асобна:

1) кінуліся ў_рассыпную
2) з' ездзілі ў_пустую
3) уцякаць (без) аглядкі

8. Адзначце выпадак, у якім ужываецца часціца ні:

1) (не, ні) раз прыходзілі
2) _ жывы, _мёртвы
3) (не, ні) каму

9. Адзначце сказ, у якім ужываецца ні:

1) Як мой кут маленства ... выполваюць, адрастаюць памяць і любоў.
2) Было ціха, і лісце на дрэвах зусім ... шумела.
3) Людзі кажуць: дарагі ... абед, а прывет.

10. Адзначце выпадак, у якім не пішацца разам:

1) (не) шырокая, а вузкая сцежка
2) далёка (не) малады чалавек
3) (не) даверлівы чалавек

11. Адзначце выпадак, у якім не пішацца асобна:

1) (не) гледзячы на абставіны
2) (не) навідзячы яго
3) (не) думаючы пра гэта

12. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў:

1) Раскажыце сваю гісторыю больш падрабязна.
2) Васіль спакайнейшы за Янку.
3) Часам сняжынкі прыгажэй самых лепшых кветак.

13. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў:

1) Смак мёду найсалодкі.
2) Зімовыя дні станавіліся цямнейшыя за летнія.
3) Праца наша цяпер больш адказная.

14. Адзначце злучальны злучнік:

1) не толькі - але і
2) быццам
3) калі

15. Адзначце падпарадкавальны злучнік:

1) каб
2) не то - не то
3) хоць і - але

16. Адзначце выпадак, дзе ўжываецца прыназоўнік за і займеннік тое і пішацца асобна за тое:

1) Не відаць клёнаў і ліп, (за) тое часцей сустракаюцца бярозкі.
2) (За) тое кароткае імгненне прамільгнула шмат думак.

17. Адзначце прычынны злучнік:

1) паколькі
2) каб
3) калі б

18. Адзначце часціцу:

1) аднак
2) няўжо
3) ды

19. Адзначце памылковае напісанне:

1) зноў-такі
2) усё ж такі
3) зусім такі

20. Якая часціна мовы адносіцца да службовай?

1) часціца
2) прыслоўе