Тест: Марфалогія, 6 клас


Список вопросов


1. Адзначце правільна ўтвораную простую форму найвышэйшай ступені параўнання прыметніка добры:

1) найдобры
2) найдабрэйшы
3) найлепшы

2. Адзначце няправільна ўтвораную складаную форму найвышэйшай ступені параўнання прыметніка дрэнны:

1) самы горшы
2) самы дрэнны
3) найбольш дрэнны

3. Які прыметнік з'яўляецца адносным?

1) бабулін
2) драўляны
3) блакітны

4. Які прыналежны прыметнік утвораны няправільна?

1) мядзведзяў след
2) Міхасёў сшытак
3) Марынчын падручнік

5. Які прыналежны прыметнік утвораны няправільна?

1) дзядзькіны словы
2) матуліны казкі
3) бацькавы рэчы

6. Адзначце прыметнік, пры ўтварэнні якога дапушчана памылка:

1) палескі
2) таварышскі
3) ткацкі

7. Адзначце правільна ўтвораны прыметнік:

1) латышскі
2) гігантскі
3) жнівенскі

8. Адзначце правільна ўтвораны прыметнік:

1) ветранны
2) саламянны
3) цалінны

9. Які прыметнік трэба пісаць праз злучок?

1) ціха(плынны)
2) светла(блакітны)
3) леса(ахоўны)

10. Які прыметнік трэба пісаць разам?

1) дваццаці(гадовы)
2) паўночна(ўсходні)
3) руска(беларускі)

11. Якое слова з'яўляецца лічэбнікам?

1) стагадовы
2) сто
3) сотня

12. Дзе дапушчана памылка?

1) паўтара гадзіны
2) паўтара вядра
3) паўтара кіламетра

13. Зборныя лічэбнікі спалучаюцца:

1) з асабовымі займеннікамі мы, вы, яны
2) з назоўнікамі мужчынскага роду
3) з назоўнікамі жаночага роду

14. Які лічэбнік правільна запісаны ў форме творнага склону?

1) васьмюстамі сарака трымя
2) чатырмястамі пяццюдзесяццю сямю
3) двумастамі трыццаццю пяццю

15. Адзначце радок, дзе трэба ўставіць займеннік цябе:

1) гляджу ... ў вочы
2) быў у ... ў гасцях
3) мы ўдзячны ...

16. Адзначце, дзе трэба ўжыць займеннік НІХТО:

1) ... гэтага не знае.
2) Ой, цябе баіцца ...!
3) Але ... ўсё ж павінен прыйсці!

17. Адзначце памылковы запіс:

1) нішто
2) нехта
3) ніўкога

18. Які займеннік з'яўляецца асабовым?

1) такі
2) мной
3) сябе

19. На якія пытанні адказвае дзеяслоў у неазначальнай форме?

1) што рабіла? што зрабіла?
2) што рабіў? што зрабіў?
3) што рабіць? што зрабіць?

20. Адзначце дзеяслоў незакончанага трывання:

1) напісалі
2) ідуць
3) прынеслі

21. У якой форме дзеяслова можна вызначыць род?

1) у цяперашнім часе
2) у прошлым часе
3) у будучым часе

22. Адзначце дзеяслоў абвеснага ладу

1) чытае
2) прынясі
3) пайшоў бы

23. Які дзеяслоў адносіцца да ІІ спражэння?

1) цярпець
2) маляваць
3) чытаць

24. Які дзеяслоў адносіцца да І спражэння?

1) ненавідзець
2) насіць
3) спяваць

25. Адзначце дзеяслоў, які ўжываецца з канчаткам -аш у форме 2-й асобы адз. л. цяп. часу:

1) залежаць
2) пісаць
3) вярцець