Тест: Паняцце алгарытму і выканаўцы


Список вопросов


1. Закончыце сказ: "Алгарытмам называецца..."

1) нумараваны спісак
2) Любая паслядоўнасць каманд
3) каманды, якія можа выканаць чалавек або камп'ютар
4) канечная і зразумелая паслядоўнасць каманд, фармальнае выкананне якіх дазваляе атрымаць рашэнне пастаўленай задачы

2. Што можна лічыць алгарытмам?

1) інструкцыю па выкарыстанню DVD-плэера або мабільнага тэлефона
2) спісак вучняў класа
3) спісак абавязкаў дзяжурнага па класу

3. Растаўце дзеянні ў патрэжбным парадку. Алгарытм "Пасадка дрэва"

1) Узяць лапату і дрэўца - Выкапаць ямку-Пасадзіць дрэўца ў ямку-Узяць лейку з вадой і паліць дрэўца-Засыпаць ямку-Паставіць лапату і лейку на месца
2) Узяць лапату і дрэўца - Выкапаць ямку-Пасадзіць дрэўца ў ямку-Засыпаць ямку-Узяць лейку з вадой і паліць дрэўца-Паставіць лапату і лейку на месца
3) Узяць лапату і дрэўца - Выкапаць ямку-Пасадзіць дрэўца ў ямку-Засыпаць ямку-Паставіць лапату і лейку на месца-Узяць лейку з вадой і паліць дрэўца

4. Алгарытм, запісаны на спецыяльнай мове, зразумелай камп'ютару, - на мове праграмавання, называецца…

1) камп'ютарным асяроддзем
2) праграмай
3) сістэма каманд выканаўца
4) блок-схема

5. Што (хто) з пералічаных можа выконваць алгарытмы?

1) Толькі чалавек
2) Група людзей
3) тэхнічнае ўстройства
4) чалавек, група людзей або тэхнічнае ўстройства

6. Сістэма каманд выканаўца - гэта...

1) каманды, якія разумее і можа ажыцявіць выканаўца
2) каманды, якія можа напісаць любы чалавек
3) група выканаўцаў, якія выконваюць алгарытм

7. Віртуальны аб'ект, які дзейнічае ў віртуальным асяроддзі - ...

1) сістэма каманд выканаўца
2) камп'ютарны выканаўца
3) праграмма

8. Асяроддзе існавання выканаўца - ...

1) алгарытм для выканання на камп'ютары
2) навакольны свет
3) пэўнае становішча, якое патрабуецца для некаторых выканаўцаў