Тест: літарататуразнаўства 2.0


Список вопросов


1. Які від сюжэта не належыць да хранікальнага?

1) сатырычны
2) канцэнтрычны
3) меладычны

2. Як называецца першы этап развіцця сюжэта?

1) экспазіцыя
2) кампазіцыя
3) завязка

3. Які тэрмін адпавядае наступнай характарыстыцы: гэта сукупнасць псіхалагічных якасцей, з якіх складваецца вобраз персанажа; будучы індывідуалізаваным, канкрэтным, ён заключае ў сабе абагульненне, выяўляе пэўныя заканамернасці жыцця. Праз яго пісьменнік даводзіць ідэю твора, выяўляе свой маральны і эстэтычны ідэал.

1) герой
2) злыдзень
3) жывела

4. Які тэрмін адпавядае наступнай характарыстыцы: гэта вышэйшая ступень абагульнення характару; вобраз чалавечай індывідуальнасці магчымай для пэўнага соцыуму, нацыі, гістарычнай эпохі; агульнае тут праяўляецца праз індывідуальнае.

1) від
2) форма
3) тып

5. Пра які кампанент формы твора ідзе гаворка: гэта ўся складаная будова твора, што ўключае як яго ўнутраную арганізацыю, так і знешняе афармленне (архітэктоніку): паслядоўнасцю эпізодаў, актаў, строф, частак і г. д.

1) кампазіцыя
2) экспазіцыя
3) сюжэт

6. Якія моўныя сродкі належаць да агульнанароднай лексіскі?

1) гаворка
2) мауленне
3) дыялектызм

7. Якія моўныя сродкі належаць да спецыфічнай лексіскі?

1) злаварызмы
2) варварызмы
3) катарызмы

8. Слова ці моўны выраз, ужытыя ў пераносным значэнні для характарыстыкі з’явы пры дапамозе другасных сэнсавых адценняў, называюць

1) тропамі
2) метафарамі
3) параўнаннямі

9. Які троп паводле сваёй мастацкай прыроды і вобразна-выяўленчай ролі належыць да метафарычных?

1) знак
2) сімвал
3) прыкмета

10. Які троп паводле сваёй мастацкай прыроды і вобразна-выяўленчай ролі належыць да метанімічных?

1) перыфраза
2) герніон
3) цэнтон

11. Гэта від тропа, заснаванага на пераносе значэнняў па падабенстве ці кантрасце.

1) метафара
2) эпіфара
3) анафара

12. Гэта від метафары, наданне нежывым прадметам і з’явам уласцівасцей жывых істот.

1) умепапея
2) фразапапея
3) празапапея

13. Вышуканая, нязвыклая, “няправільная” метафара, часта арганізаваная па прынцыпу кантрасту з ужываннем аграматызму (стылістычнага парушэння) ці, наадварот, занадта звыклая, збітая, называецца

1) кaнцoнa
2) катахрэза
3) aльбa

14. Гэта троп, які прадугледжвае наўмыснае спалучэнне слоў з процілеглым сэнсам.

1) секстына
2) рытурнэль
3) аксюрман

15. Пра які троп ідзе гаворка: гэта мастацкае азначэнне, выражанае рознымі часцінамі мовы: прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, дзеепрыслоўямі, назоўнікамі.

1) эпітэт
2) параўнанне
3) алегорыя

16. Пра які троп ідзе гаворка: гэта сродак тыпізацыі, у аснове якога ляжыць іншасказанне. Блізкая да разгорнутай метафары, але ў адрозненне ад яе ахоплівае не цэлы твор, а не яго частку.

1) эпiгpaмa
2) эпітэт
3) алегорыя

17. Гэта блізкі да алегорыі троп, які адрозніваецца ад яе найперш сваёй шматзначнасцю, ён можа мець розныя вытлумачэнні. Гэта ўмоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з’явы пэўным слоўна-вобразным знакам.

1) сімвал
2) выгляд
3) знак

18. Гэта троп, іншасказальнасць якога заснавана на сумежнасці.

1) падабенства
2) эпiгpaмa
3) метанімія

19. Гэта троп, у якім назва з’явы падаецца праз апісанне яе вызначальнай прыкметы.

1) аксюмаран
2) празапапея
3) алегорыя

20. Гэта троп, які прадугледжвае замену непрыемнага ці непрыстойнага слова больш мяккім ці далікатным.

1) дактылізм
2) дысфімізм
3) эўфемізм

21. Гэта троп, які прадугледжвае грубае абазначэнне нейтральнага паняцця з мэтай узмацнення экспрэсіўнасці.

1) дысфімізм
2) эўфімізм
3) дактылізм

22. Гэта троп, які заключаецца ў парушэнні сапраўдных формаў і памераў рэчаў і прадметаў, у спалучэнні рэальнага з фантастычным, трагічнага са смешным, у наўмысным скажэнні з'яў рэчаіснасці.

1) інвектыва
2) гратэск
3) гіпербала

23. Гэта моўны зварот, які прадугледжвае адкрытае пафаснае выкрыццё зла ў мастацкім творы.

1) антанамазія
2) эклoгa
3) інвектыва

24. Гэта мастацкі прыём, які прадугледжвае моцнае перабольшванне, перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей ці памераў прадмета.

1) фабула
2) анафара
3) гіпербала

25. Гэты троп прадугледжвае выкарыстанне ўласных імёнаў у якасці агульных.

1) антанамазія
2) празапапея
3) paцэя

26. Які сінонім тэрміна “адухаўленне”?

1) ажыўленне
2) празапапея
3) aльбa

27. Гэта інструментоўка тэксту, сукупнасць прыёмаў арганізацыі гукавых адзінак, што прадугледжвае знешнюю плаўнасць, нязмушаную натуральнасць і лёгкасць вымаўлення, унікання нагрувашчванняў і сістэматычных збегаў зычных.

1) дысфанія
2) эўфанія
3) містэрыя

28. Гэта прыём паэтычнай фанетыкі, які прадугледжвае збег галосных.

1) шатус
2) пентаметр
3) сатыра

29. Адмаўленне ад ужывання ў творы пэўнага гуку ці літары называецца

1) парамеон
2) ліпаграма
3) пcaлoм

30. Пазбяганне ў творы ўсіх галосных, акрамя аднаго, называецца

1) унівакалізм
2) блытанізм
3) крывалізм

31. Паўтор зычных з мэтай узмацнення мастацкай выразнасці вобраза называецца

1) кансананс
2) моракс
3) выпралакс

32. Суцэльную алітэрацыю часткі тэксту, калі паўтараюцца гукі ў моцнай пазіцыі, называюць

1) хамелеон
2) парамеон
3) вакамеон

33. Твор, у якім усе словы пачынаюцца з адной літары, называюць

1) таўтаграма
2) параграма
3) эпіграма

34. Паўтор у творы аднолькавых ці падобных галосных гукаў называюць

1) кансананс
2) кантакар
3) сандакан

35. Імітацыя з дапамогай гукаў асаблівасцей пэўнай з’явы рэчаіснасці называецца

1) гукаванне
2) гукаблытанне
3) гукаперайманне

36. Слова, утворанае па прынцыпе гукапераймання, называецца

1) анаматапея
2) балатапея
3) паранамазія

37. Пераразмеркаванне літар ці складоў у словах, у выніку чаго ўзнікаюць новыя словы, называецца

1) перыграма
2) сатыграма
3) анаграма

38. Злучэнне ў адным моўным адрэзку слоў, блізкіх па гучанні, але розных па значэнні, называецца

1) паранамазія
2) aльбa
3) анафонія

39. Шматразовае паўтарэнне розных гукаў (часцей зычных), якія ў сукупнасці ўтвараюць слова, якое вызначае сэнс твора, называюць

1) гукапаўтор
2) кансананс
3) анафонія

40. Гэта адзін з важнейшых сродкаў паэтычнага сінаксісу, моўныя выразы, якія перадаюць маўленню стылістычную значнасць, вобразнасць, мяняюць яго эмацыйную афарбоўку.

1) сатырычныя фігуры
2) рытарычныя фігуры
3) алегарычныя фігуры

41. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: разбіўка сінтаксічна цэласнай фразы на два радкі, заснавапная на несупадзенні міжрадковай рытмічнай і сэнсавай паўзы?

1) эпiтaлaмa
2) анжамбеман
3) дыфipaмб

42. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта шэраг аднародных членаў сказа, размешчаных з нарастаннем (клімакс) або паслабленнем (антыклімакс) іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці?

1) узмацненне
2) aльбa
3) градацыя

43. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта нагнятанне, накапленне аднатыпных слоў ці моўных канструкцый?

1) эпіфара
2) анафара
3) кансананс

44. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта прыём запаволення падзей праз разбіўку ці папярэджванне галоўнай часткі складаназлучанага сказа доўгай даданай часткай?

1) рэтардацыя
2) градацыя
3) апасіяпеза

45. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта гульня слоў на аснове аманіміі?

1) загадка
2) гумарэска
3) каламбур

46. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: у яе аснове – супрацьпастаўленне з’яў?

1) антытэза
2) барадзьба
3) дыярэза

47. Які сінонім тэрмінаў “умаўчанне”, “абрыў”?

1) апасіяпеза
2) блукапея
3) рытарэза

48. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта выражэнне моманту найвышэйшага напружання праз шматкроп’е, недагаворанасць, абрыў?

1) рэтардацыя
2) апасіяпеза
3) пaнeгipык

49. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта адсутнасць злучнікаў паміж аднароднымі словамі і выразамі?

1) пaнeгipык
2) кансананс
3) асіндэтон

50. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта пропуск у фразе нейкага слова, якое лёгка ўзнаўляецца з кантэксту?

1) празапапея
2) хіязм
3) эліпсіс

51. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта паўтор апошняга слова (выразу) вершаванага радка ці страфы ў пачатку наступнага радка?

1) aпaлoг
2) анадзіплозіс
3) брахікалан

52. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта шматразовае выкарыстанне аднолькавых злучнікаў паміж аднароднымі словамі ці выразамі?

1) полісіндэтон
2) праклітыка
3) рэтардацыя

53. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта сінтаксічная суаднесенасць аднатыпных адрэзкаў тэксту (радкоў, сказаў, строф і г.д.)?

1) паралелізм
2) фeльeтoн
3) катрэн

54. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта адваротны парадак слоў у сказе?

1) анадзіплозіс
2) інверсія
3) апасіяпеза

55. Як называецца паралелізм, пабудаваны па люстраным прынцыпе?

1) кaнцoнa
2) мора
3) хіязм

56. Гэта мастацкі стыль, якому ўласцівы дынаміка, афектнасць, патэтыка, тэатральнасць, сутыкненне рэальнасці і фантастыкі, схільнасць да антытэз, гіпербал, складаных метафар.

1) рамантызм
2) рэнесанс
3) барока

57. Які мастацкі метад грунтаваўся на традыцыях Адраджэння і меў такія характарыстыкі, як вера ў розум, ідэал гармоніі і меры, строгая іерархія жанраў, рацыяналізм?

1) класіцызм
2) рамантызм
3) экспрэсіянізм

58. Якія рысы не ўласцівы рамантызму?

1) навуковая рацыяналізацыя прыроды
2) строгая іерархія жанраў
3) супрацьпаставіў вышэйшую каштоўнасць духоўнага жыцця

59. Які мастацка-эстэтычны напрамак меў такія характарыстыкі, як падкрэсленая ўвага да ўнутранага свету чалавека, гіпербалізацыя пачуццяў, праблема супастаўлення натуры цывілізацыі?

1) класіцызм
2) рамантызм
3) рэалізм

60. Які мастацка-эстэтычны метад адлюстроўвае жыццё ў вобразах, максімальна набліжаных да рэчаіснасці, стварае тыповыя вобразы ў тыповых абставінах?

1) рэалізм
2) натуралізм
3) экспрэсіянізм

61. Гэты літаратурна-мастацкі метад, напрамак і стыль характарызуецца ўстаноўкай на бесстаронні аб’ектывізм, асаблівай увагай да быту і фізіялогіі, што адлюстроўваюцца падрабязна, у дэталях

1) імпрэсіянізм
2) сюррэалізм
3) натуралізм

62. Гэтая літаратурная плынь супрацьпастаўлялася сімвалізму і абвяшчала матэрыяльнасць, прадметнасць тэматыкі, стварэнне пачуццёвых, пластычна-ясных вобразаў, выступала за дакладнасць і выразнасць паэтычнага слова.

1) акмеізм
2) класіцызм
3) сімвалізм

63. Гэтая літаратурная плынь грунтавалася на ідэі стварэння “мастацтва будучага”, адмаўлення ад традыцыйнай культуры, яе мастацкіх норм і каштоўнасцей, схільнасці да эстэтыкі ўрбанізму і машыннай індустрыі, узвышэння індустрыяльнай цывілізацыі.

1) футурызм
2) экспрэсіянізм
3) сюррэалізм

64. Гэта літаратурны напрамак, прадстаўнікі якога імкнуліся найбольш натуральна і непрадузята захаваць рэальны свет у яго рухомасці і зменлівасці, перадаць свае мімалётныя ўражанні, акцэнт на “пераходных” станах, паўтонах, нюансах.

1) імперыалізм
2) экзістэнцыялізм
3) імпрэсіянізм

65. Гэты літаратурны напрамак супрацьпастаўляўся рэалізму і натуралізму, успрымаў кожную з’яву не толькі ў прамым значэнні, але шукаў і яе вышэйшы сэнс, спасціжэнне якога магчыма праз інтуіцыю, шукаў адпаведнасці паміж гукамі, колерамі, пахамі.

1) постмадэрнізм
2) сімвалізм
3) рамантызм

66. Гэты літаратурны напрамак супрацьпастаўляўся імпрэсіянізму, будучы цяжкім, змрочным, цёмным, імкнуўся адлюстраваць рэчаіснасць як працэс – у руху, дынаміцы, зменах. Яму характэрны павышаная эмацыянальнасць, дэфармацыя прадметаў адлюстравання, схільнасць да гратэску, імкненне праецыраваць сваю душу на неадушаўлёныя прадметы, шакаваць чытача

1) экспрэсіянізм
2) сюррэалізм
3) акмеізм

67. Гэта мадэрнісцкая плынь абапіралася на ірацыяналізм, алагізм, неўсвядомленае, адлюстроўвала звышрэальныя, алагічныя сувязей аб'ектаў рэальнага свету, якія існуюць толькі ў падсвядомасці чалавека і праяўляюцца ў стане сну, гіпнозу, трансу ці хваробы. Абвясціла крыніцай мастацкай творчасці і натхнення сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны).

1) футурызм
2) імперыалізм
3) сюррэалізм

68. Гэты літаратурна-філасофскі напрамак быў засяроджаны на на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека. Філасофіяй становіцца абсурднасць, варожасць акаляючага свету, а асноўнай праблемай – праблема выбару.

1) экзістэнцыялізм
2) рэалізм
3) акмеізм

69. Гэты тэрмін вытлумачваецца то як арыгінальны тып светаўспрымання, то літаратурны накірунак, то мастацкі стыль. Асноўныя характарыстыкі: інтэртэкстуальнасць, пастыш, іронія, эпатаж, гульня, адмаўленне ад жанравай нарматыўнасці, “смерць аўтара”, успрыняцце свету як тэксту.

1) сімвалізм
2) постмадэрнізм
3) класіцызм