Тест: літарататуразнаўства


Список вопросов


1. Адзначце навуковую школу, якая ўзнікла ў другой палове 20 стагоддзя.

1) сацыялагічная
2) лірычная
3) фенаменалагічная

2. Адзначце навуковую школу, якая ўзнікла ў другой палове 20 стагоддзя.

1) структуралізм
2) мадэрнізм
3) лібералізм

3. Якая з дысцыплін літаратуразнаўства не адносіцца да трох асноўных?

1) метадалогія
2) тэорыя літаратуры
3) тэксталогія

4. Літаратуразнаўства бярэ пачатак у антычнасці, але як самастойная навука сфарміравалася толькі ў

1) 17 ст
2) 18 ст
3) 16 ст

5. Пра які сучасны напрамак літаратуразнаўства ідзе гаворка: гэта навука, звязаная з вытлумачэннем і інтэрпрэтацыяй літаратурных тэкстаў, аднаўленнем іх першапачатковага глыбіннага, часта прыхаванага, сэнсу

1) рытміка
2) герменеўтыка
3) метадалогія

6. Гэта буйнейшая адзінка падзелу літаратурных твораў, вылучэнне якіх у асобныя групы грунтуецца на некалькіх прыкметах: тып моўнай структуры, агульнасць тэматыкі, межы паміж светам герояў твора і светам аўтара і чытача.

1) форма
2) від
3) памер

7. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта адзінапачатак, паўтор аднолькавых слоў ці выразаў у пачатку радкоў?

1) эпіфара
2) тэрцына
3) анафара

8. Які з жанраў належыць ліра-эпасу?

1) казка
2) балада
3) байка

9. Пра якую пазародавую форму ідзе гаворка: дакументальна адлюстроўваючы акаляючую рэальнасць, мае знешнія прыкметы эпасу, але падзейнасць і апавядальнасць не адыгрываюць галоўнай ролі, яны толькі адцяняюць апісанні і развагі?

1) нарыс
2) памфлет
3) эпапея

10. Пра якую рытарычную фігуру ідзе гаворка: гэта адначасовае ўжыванне анафары і эпіфары або паўтор слоў у сярэдзіне радкоў?

1) цэнтон
2) пафас
3) сімплака

11. Пра якую пазародавую форму ідзе гаворка: гэта нязмушана-свабоднае яднанне разнародных паведамленняў пра адзінкавыя факты рэчаіснасці, якое не прэтэндуе на вычарпальную трактоўку тэмы і часам выходзіць па-за межы мастацкай літаратуры, дэманструючы сінкрэтызм публіцыстычнага, навуковага, філасофскага і да т. п. пачаткаў?

1) сачыненне
2) эсэ
3) пераказ

12. Знайдзіце няправільную інфармацыю пра родава-жанравы падзел літаратуры.

1) а э
2) просто запомні ответ
3) Жанр выступае катэгорыяй больш абагульненай у адносінах да віду.

13. Род літаратуры, дзе тэкстаўтваральным фактарам становіцца сюжэтнасць – аповед пра падзеі, якія адлюстроўваюць сувязь жыцця чалавека з акаляючым светам, называецца

1) эпас
2) лірыка
3) драма

14. Вызначальнымі прыкметамі эпасу не з’яўляецца

1) прыярытэт суб’ектыўнага пачатку над аб’ектыўным
2) разгорнутае апавядальна-апісальнае адлюстраванне
3) прыярытэт аб’ектыўнага пачатку над суб’ектыўным

15. Як называецца такі від факалізацыі, калі наратар бачыць столькі ж, колькі і астатнія персанажы, знаходзіцца ўнутры падзей, супадае з адным з персанажаў.

1) сярэдняя
2) унутраная
3) знешняя

16. Пра які малы эпічны жанр ідзе гаворка: характарызуецца сцісласцю, напружанасцю, драматычнасцю дзеяння, вострым сюжэтам з абавязковай наяўнасцю пуанта (рэзкага павароту дзеяння), у аснове якога – незвычайны выпадак, нечаканасцю, часам парадаксальнасцю, развязкі, характэрна паэтызацыя выпадковасці?

1) раман
2) навела
3) картэн

17. Пра які малы эпічны жанр ідзе гаворка: невялікі вострасатырычны дакументальна-мастацкі твор, як правіла, на актуальную сацыяльна-палітычную праблематыку; мае палемічную скіраванасць, іранічны, экспрэсіўны, афарыстычны стыль; мэта – фарміраванне грамадскай думкі?

1) нарыс
2) памфлет
3) эпапея

18. Пра які твор буйной эпічнай формы ідзе гаворка: гэта манументальны твор агульнанацыянальнага і агульначалавечага зместу, што ахоплівае гістарычныя падзеі, паказаныя маштабна і панарамна?

1) эпапея
2) вадэвіль
3) брахікалан

19. Якая рыса не ўласціва драматычнаму роду літаратуры?

1) разгорнутае апавядальна-апісальнае адлюстраванне
2) адсутнасць адлюстравання
3) прадмет адлюстравання - суб'ектыўнае

20. Які род літаратуры уключае такія жанры, як трагедыя, камедыя, вадэвіль, фарс, скетч?

1) эпас
2) лірыка
3) драма

21. Пра які драматычны жанр ідзе гаворка: характарызуецца павышанай эмацыянальнасцю ў падачы матэрыялу, гіпербалізацыяй пачуццяў герояў, рэзкім супрацьпастаўленнем дабра і зла, адкрытым дыдактызмам, як правіла, хэпі-эндам?

1) камедыя
2) меладрама
3) трагедыя

22. Пра які драматычны жанр ідзе гаворка: гэта аднаактны лёгкі камедыйны твор з займальнай інтрыгай, анекдатычным парадаксальным сюжэтам, дынамічнымі дыялогамі, песнямі, часам танцамі і шчаслівай развязкай?

1) вадэвіль
2) трагедыя
3) іерадрама

23. У якім родзе літаратуры рэчаіснасць адлюстроўваецца праз суб’ектыўнае выяўленне перажыванняў чалавека?

1) эпас
2) лірыка
3) драма

24. Якая рыса не ўласціва лірычнаму роду літаратуры?

1) іманентны прошлы час
2) апроч пачуццяў, аўтар нічога не апісвае
3) адсутнічае падзейны шэраг

25. Кім у навуковы ўжытак уведзены тэрмін “лірычны герой”?

1) Ю. Тынянавым
2) B. Бялiнcкi
3) А. Фет

26. Калі асоба лірычнага героя блізкая да асобы аўтара, то такая лірыка называецца

1) аўтабіяграфічная
2) аўтапартрэтная
3) аўтапсіхалагічная

27. Які від лірыкі не належыць да выяўленчай?

1) рэфлексійна-медытатыўная
2) медытатыўная
3) антычная (метрычная)

28. Які від лірыкі не вылучаецца паводле прыкметы зместу?

1) рэфлексійна-медытатыўная
2) медытатыўная
3) антычная (метрычная)

29. Гэта гістарычна ўстойлівы тып мастацкай формы, якая выражае больш-менш канкрэтны змест.

1) жанр
2) від
3) тып

30. Пра які лірычны від ідзе гаворка: гэта верш, напісаны кароткімі (у адзін склад ці адну стапу) радкамі?

1) памфлет
2) брахікалан
3) актава

31. Пра які лірычны від ідзе гаворка: гэта верш, які складаецца з 13-ці (можа быць 8 або 15) радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Словы, якімі твор пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне і канцы верша, ствараючы архітэктанічнае кальцо?

1) брахікалан
2) стансы
3) рандо

32. Пра які лірычны від ідзе гаворка: гэта васьмірадкоўе, напісанае 5-цістопным ці 6-цістопным ямбам, рыфмуецца па схеме АбАбАбвв, абавязковае чаргаванне мужчынскіх і жаночых рыфмаў?

1) актава
2) санет
3) мадрыгал

33. Пра які лірычны від ідзе гаворка: гэта верш, які складаецца з 6-ці тэрцэтаў, звязаных паўтарэннем асобных радкоў і скразной рыфмай. Сярэднія радкі віланелы рыфмуюцца паміж сабой. 1 і 3 радкі першага тэрцэта папераменна паўтараюцца ў наступных тэрцэтах у якасці трэцяга радка?

1) баркарола
2) тэрцына
3) віланела

34. Пра які лірычны від ідзе гаворка: гэта верш, які ўключае 3-4 страфы-трохрадкоўі, дзе рыфмуюцца толькі 1 і 3 радкі тэрцэта, 2-я – застаюцца халастымі; да таго ж першыя радкі вельмі кароткія, як правіла, з аднаго слова?

1) трыялет
2) рытурнель
3) брахікалан

35. Пра які жанр лірыкі ідзе гаворка: гэта верш-медытацыя, де кожнае чатырохрадкоўе характарызуецца адноснай скончанасцю?

1) элегія
2) катрэн
3) стансы

36. Які з лірычных жанраў не адносіцца да велічальных?

1) рацэя
2) мандрыгал
3) ода

37. Гэта любоўны верш у паэзіі трубадураў, разлічаны на музычнае выкананне. Складаецца з 5 – 7 строф, завяршаецца адной ці двума скарочанымі строфамі (тарнадамі), у якіх утрымлівалася ўказанне на аб’ект захаплення і просьба да трэцяй асобы перадаць пасланне. Імя аб’екта выводзілася пад “сеньялем” – псеўданімам. Матывы – ухваленне кахання, расповед пра зараджэнне пачуцця на фоне вясновага абнаўлення прыроды, услаўленне каханай, скаргі на яе халоднасць і рэўнасць мужа Прыўкраснай Дамы, сум па прычыне расстання.

1) баркалора
2) ода
3) сэрэнада

38. Які з лірычных жанраў не адносіцца да буколікі?

1) эклoгa
2) пacтapaль
3) элегія

39. Пра які верш-літаратурную забаву ідзе гаворка: гэта верш, інструментаваны такім чынам, што ў ім адсутнічаюць адзін ці некалькі гукаў (літар)?

1) ліпавы верш
2) ліпаграматычны верш
3) гукаграматычны верш

40. Пра які верш-літаратурную забаву ідзе гаворка: гэта верш, складзены з урыўкаў розных твораў аднаго ці некалькіх паэтаў?

1) цэнтон
2) paцэя
3) мандрыгал

41. Якая з жанравых разнавіднасцей не належыць да ліра-эпасу?

1) балада
2) байка
3) паэма

42. Якая з сістэм вершаскладання належыць да квантытатыўнага?

1) навелістычная
2) антычная (метрычная)
3) ліра-эпічная

43. Рыфмы падзяляюцца паводле месца размяшчэння націску. Знайдзіце некарэктны адказ сярод прапанаваных.

1) аэ
2) просто запомні
3) амфібрахічныя

44. Якая з пералічаных рыфмаў належыць да дакладных?

1) эпіграмная
2) анаграмная
3) фелеграмная

45. Група аб’яднаных пэўнай рыфмоўкай, інтанацыяй і думкай вершаваных радкоў, што ўтварае цэласную частку верша, называецца

1) сказ
2) страфа
3) слупок

46. Як называецца страфа з чатырох радкоў?

1) картэн
2) актава
3) тэрцына

47. Час, патрэбны для вымаўлення кароткага складу ў антычным (метрычным) вершаскладанні, называўся

1) мора
2) моракс
3) хвіліна

48. Шасцістопны памер, які спалучае пяць дактылічных і шостую харэічную стапу, а трэцяя стапа падзелена цэзурай у антычным (метрычным) вершаскладанні называецца

1) рэнтаметр
2) пентаметр
3) дактаметр

49. Гэтая сістэма вершаскладання адносіцца да квалітатыўнага вершаскладання, у яе аснове – чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у радках (ад 7 да 16-ці) без уліку месца націску.

1) сілабічная
2) танічная
3) сілаба-танічная

50. Які з метраў сілаба-танічнага вершаскладання належыць да двухстопных?

1) харэй
2) дактыль
3) амфібрахій

51. Верш, які складаецца з радкоў, напісаных адным метрам, але рознымі памерамі (якія не чаргуюцца), называецца

1) свабодны
2) белы
3) вольны

52. Гэтая сістэма вершаскладання заснавана на чаргаванні прыблізна аднолькавай колькасці асноўных, або апорных, націскаў (іктаў) у радку пры рознай колькасці ненаціскных складоў паміж імі (ад нуля да васьмі).

1) сілабічная
2) танічная
3) сілаба-танічная

53. Які з відаў верша не належыць да танічнай сістэмы вершаскладання?

1) акцэнтна-складовы
2) верлібр
3) тактавік

54. Пра які від верша ідзе гаворка: гэта нерыфмаваны астрафічны верш, рытм якога грунтуецца на чаргаванні пэўных рытмічных кампанентаў (сінтаксічнага паралелізму, міжрадковых паўз, анафар і эпіфар, апорных націскаў і інш.), прычым мера паўтору вар’іруецца праз пэўны інтэрвал тэксту?

1) верлібр
2) санет
3) дольнік

55. Пра якое адхіленне ад метрычнай схемы верша ідзе гаворка: гэта стопы без націску?

1) пірыхій
2) спандэй
3) анапест

56. Пра якое адхіленне ад метрычнай схемы верша ідзе гаворка: гэта стопы з двума націскамі?

1) сінярэза
2) цэзура
3) спандэй

57. Пра якое адхіленне ад метрычнай схемы верша ідзе гаворка: гэта перадача націску папярэдняму слову?

1) аналітыка
2) праклітыка
3) пералітыка

58. Пра якое адхіленне ад метрычнай схемы верша ідзе гаворка: гэта з’яўленне дадатковага галоснага на месцы ў ці й?

1) лагаэд
2) дыярэза
3) сінярэза

59. Верш, у якім раўнамерна чаргуюцца розныя метры, называецца

1) лагаэд
2) дыярэза
3) сінярэза

60. Які прынцып аналізу мастацкага твора патрабуе разглядаць твор як з’яву мастацкую, вызначыць, ці адпавядае ідэйнай задуме жанр і стылістыка твора, наколькі глыбока вырашаны аўтарам узнятыя праблемы, наколькі прадумана кампазіцыя, сюжэт вобразная сістэма, наколькі багатая мова твора і т.п.?

1) прыгожы
2) эстэтычны
3) навелістычны

61. Які кампанент твора не адносіцца да зместу?

1) карціна
2) кампазіцыя
3) ідэя

62. Які кампанент твора не адносіцца да формы?

1) пафас
2) аэ
3) просто запомні

63. Які кампанент твора адносіцца да зместава-фармальных паказчыкаў?

1) пафас
2) жанр
3) ідэя

64. Гэта адзін з асноўных складнікаў твора, складанае пытанне, пастаўленае ў творы, якое патрабуе асэнсавання і вырашэння.

1) праблема
2) задача
3) пытанне

65. Гэта адзін з асноўных складнікаў твора, эмацыянальны тон твора, сінонімам якому выступаюць паняцці “эмацыянальна-каштоўнасная арыентацыя”, “модус мастацкасці”, “мадальнасць эстэтычнай свядомасці”.

1) пентаметр
2) памфлет
3) пафас

66. Пра які модус мастацкасці ідзе гаворка: тут суб’ектыўнае пераважае над аб’ектыўным, ёй уласціва павышаная эмацыянальнасць, эмоцыя шкадавання, спачування?

1) сентыментальны
2) сумны
3) аб'ектыўны

67. Пра які модус мастацкасці ідзе гаворка: у аснове гэтага модусу ляжыць прынцып “усё міне”, пачуццё суму па прамінулым, самота і ўнутраная адасобленасць прыватнага быцця асобы?

1) танічны
2) элегічны
3) сатырычны

68. Пра які модус мастацкасці ідзе гаворка: у аснове гэтага модусу – насмешлівы скептыцызм, які грунтуецца на неадпаведнасці паміж з’явай і меркаваннем пра яе?

1) танічны
2) элегічны
3) сатырычны

69. Гэта сюжэтная схема, сціслы пераказ падзей твора ў іх часава-прычыннай паслядоўнасці.

1) фабула
2) кaнцoнa
3) aпoвecць

70. Прасцейшая сэнсава-апавядальная адзінка сюжэта называецца

1) ідэя
2) канцэпцыя
3) матыў